viasna on patreon

Магілёўскім галадоўніцам выклікалі хуткаю дапамогу

2015 2015-05-19T16:28:40+0300 2015-05-19T16:28:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galadouka1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стан двух жанчын, якія маюць шэраг хранічных захворванняў, істотна пагоршыўся.

Сёння, 19 траўня, на другі дзень галадоўкі, да Наталлі Кастагладавай, а таксама Наталлі Машкоўскай прыехала хуткая дапамога. У Наталлі Кастагоравай пачалася рвота, бо яна пакутуе на язву, а ў Наталлі Машкоўскай падскочыў ціск, бо жанчына мае хворае сэрца.

Апроч таго, у жанчын пачаліся моцныя галаўныя болі. Пасля агляду жанчын і замеру ціску медыкі з’ехалі.

Нагадаем, што ўчора пяць выселеных жыхароў д.59 па вуліцы Ленінскай распачалі бестэрміновую галадоўку. Грамадзяне патрабуюць вярнуць ім старое жыллё альбо выдаць іншыя кватэры ў межах горада. Рэакцыі чыноўнікаў на галадаючых грамадзян пакуль няма ніякай.

У пачатку 2014 года іх дом быў прызнаны аварыйным, і яго жыхароў у экстранным парадку выселілі з яго ў інтэрнат будаўнічага трэста №12. Людзям, якія жылі ў кватэрах плошчай 40-60 квадратных метраў, выдалі пакоі ў інтэрнаце з разлікам 6 кв.м. на чалавека. Тым часам на руках у грамадзян ёсць ордэры на атрыманыя кватэры.

Як стала вядома з перапіскі, а таксама судовых працэсаў чыноўнікі спрабуюць выдаць д.59 за інтэрнат, а не за жылы дом без зручнасцяў. У гэтым выпадку людзям не трэба прадастаўляць жыллё. Тэхпашпарт на дадзены будынак знік загадкавым чынам, а перапіска з чыноўнікамі розных інстанцый, якая доўжылася цягам года, не дала ніякіх вынікаў.

Аб намерах распачаць галадоўку грамадзяне загадзя ў пісьмовай форме ўведамілі Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі гарвыканкам, Магілёўскую абласную пракуратуру, Генеральную пракуратуру, а таксама Адміністрацыю прэзідэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства