viasna on patreon

Максіма Вінярскага будуць судзіць за знявагу службовай асобы?

2015 2015-05-18T08:55:30+0300 2015-05-18T09:15:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski-kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Разгляд адміністратыўнай справы актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага папярэдне прызначаны на 20 траўня ў судзе Смалявічскага раёна.

Яго затрымалі 15 траўня супрацоўнікі міліцыі каля будынку Смалявіцкага РАУС, куды актывіст прыехаў сустрэць свайго паплечніка Леаніда Кулакова, які адбываў у Смалявічах сямісуткавы арышт.

Максім Вінярскі запытаўся ў супрацоўнікаў міліцыі, чаму Леаніда Кулакова таемна вывезлі на чыгуначны вакзал. Гэта і паслужыла падставай для затрымання. Актывіста праверылі на ўтрыманне алкаголю, а калі аналіз нічога не паказаў – склалі пратакол па арт. 23.5 КаАП (знявага службовай асобы, пры выкананні непасрэдных абавязкаў).

Пасля складання пратаколу, актывіста адпусцілі, паведаміўшы, што праінфармуюць пра дакладную дату суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства