viasna on patreon

Андрэй Юраў: Бачу, як у Крыме ўсё пагаршаецца

2015 2015-05-15T10:11:22+0300 2015-05-15T10:11:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrey-yurov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расійскі праваабаронца Андрэй Юраў

Расійскі праваабаронца Андрэй Юраў

Больш за год таму вядомы расійскі праваабаронца Андрэй Юраў арганізаваў і ўзначаліў Крымскую палявую місію  - групу назіральнікаў за выкананнем правоў чалавека ў гэтым рэгіёне. На дадзены момант яна з'яўляецца адзінай міжнароднай праваабарончай місіяй, якая ўвесь час працуе на тэрыторыі Крыма і ажыццяўляе маніторынг правоў чалавека на паўвостраве.

Андрэй Юраў адзначыў, што маніторынгавая дзейнасць у Крыме вядзецца бесперапынна:

«Цяпер там знаходзіцца група людзей, група нашых манітораў. Акрамя пастаянных назіральнікаў, ёсць групы манітораў, якія туды прыязджаюць. Прычым гэта не толькі расейцы і ўкраінцы, гэта цяпер і беларусы, і грамадзяне іншых краін».

Сярод прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацый з Крымскай палявой місіяй па правах чалавека супрацоўнічае Алена Танкачова (Lawtrend).

У рамках маніторынгавай дзейнасці праваабаронцы адсочваюць парушэнні, якія ў першую чаргу тычацца фундаментальных правоў і свабод:

"Зразумела, што калі параўноўваць сітуацыю ў Крыме і сітуацыю ў Данбасе, то ў Крыме проста рай. Там не рвуцца снарады, нікога не бамбяць, там няма вайны, там няма гэтага кашмару. Але калі параўноўваць з больш-менш стабільнымі краінамі, нават з постсавецкай прасторы, то ў Крыме вядома сітуацыя не вельмі добрая, яна як раз па ўсіх гэтых артыкулах вельмі дрэнная: і са свабодай слова, і са свабодай сходаў, і са свабодай асацыяцый і са справядлівым правасуддзем, і са знікненнямі людзей, і з недазволенымі метадамі працы паліцыі. І я не бачу ніякай тэндэнцыі да паляпшэння. Напрыклад, сітуацыя са свабодай слова за апошнія паўтара месяца стала значна горшай: з 1 красавіка зачынілася вельмі шмат незалежных выданняў», - адзначае Андрэй Юраў

* Андрэй Юраў - расійскі праваабаронца, грамадзянскі дзеяч. Арганізоўваў і прымаў удзел у працы праваабарончых місій у Беларусі (з 24 снежня 2010г.), Кіргізіі (у ліпені-жніўні 2010г.), Чачні (з 2009г.), Грузіі (у жніўні 2008г.). У сакавіку 2014 года арганізаваў «Крымскую палявую місію» - маніторынгавую групу па сітуацыі ў Крыме.

Болей аб працы Крымскай палявой місіі:

Праваабаронцы папярэджваюць пра пагрозу масавага выдварэння людзей з Крыма 

Праваабаронцы: Змяніць сітуацыю ў Крыме можа толькі моцная грамадзянская супольнасць 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства