viasna on patreon

„Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай

2015 2015-05-15T09:18:54+0300 2015-05-15T09:18:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasta_lojka.jpg
Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская

Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская

„Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі застаецца стабільна кепскай”, – кажа супрацоўніца праваабарончага цэнтра „Вясна” Наста Лойка. Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца. Наадварот, умовы для іх робяцца ўсё больш жорсткімі.

Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца. Наадварот, умовы для іх робяцца ўсё больш жорсткімі. Пра гэта сведчаць апошня падзеі, нагадвае праваабаронца. Так, яшчэ на 1 год і 3 дні быў асуджаны палітзняволены Мікалай Дзядок быццам за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі Магілёўскай турмы, дзе ён адбываў пакаранне:

- Яго перавялі ў калонію ў Горках, якая славіцца не вельмі добрымі ўмовамі ўтрымання. Зноў вярнулі Мікалая Статкевіча ў турму ў Магілёў, ён будзе ў такіх жа жорсткіх умовах працягваць адбываць свой тэрмін. Працягваецца ціск на палітвязняў у выглядзе накладання дысцыплінарных спагнанняў, накіравання ў ШЫЗА. Ігар Аліневіч сустрэў 1-га траўня ў ШЫЗА – 10 сутак знаходзіўся. Арцёму Пракапенку адмовілі ў памілаванні. Хутка ўжо адбудзецца суд над Юрыем Рубцовым, ён на дадзены момант галадае.  Перад прэзідэнцкімі выбарамі ўлады Беларусі не пойдуць на змяншэнне ціску. Чым бліжэй да іх – тым больш будзе рэпрэсій і праблем вакол палітвязняў”, – лічыць праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства