viasna on patreon

Быхаўская міліцыя выказала незадаволенасць з’яўленнем інфармацыі пра яе ў інтэрнэце

2015 2015-05-13T11:16:22+0300 2015-05-13T11:16:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад магіляўчанкі Наталлі супрацоўнікі міліцыі патрабавалі распіску, што яна не мае ніякага дачынення да размяшчэння інфармацыі пра ўчастковага на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Некалькі дзён таму быхаўскія супрацоўнікі міліцыяі з’явіліся ў Магілёў да жанчыны на разбіральніцтвы. Нагодай для іх візіту стала скарга ў Магілёўскую абласную пракуратуру ў сувязі з бяздзейнасцю аднаго з іх супрацоўнікаў, які адмовіўся дапамагаць жанчыне, а таксама размяшчэнне інфармацыі пра гэты выпадак у інтэрнэце.

Пра візіт людзей у пагонах распавяла Наталля, якая шукала дапамогі ў Быхаўскай міліцыі, а атрымала адмову.

-  Я хацела напісаць заяву ў міліцыю, што мой былы муж самавольна раздзяліў дом і распахаў без майго ўзгаднення частку прысядзібнага ўчастка. Справа бытавая, аднак мяне праігнаравалі і я была вымушана пісаць скаргу ў Магілёўскую абласную пракуратуру. Па рашэнні суда 2/3 часткі дома належыць мне. Астатняе – мужу. Але ён вырашыў, што ўваход у дом мусіць застацца за ім, а я павінна ў сваю частку дома лазіць праз вакно, - кажа Наталля.

Калі жанчына прыйшла ў міліцыю, то ёй сказалі, што ўчастковага няма на месцы, аднак далі ёй яго мабільны тэлефон. Калі ж жанчына пазваніла яму, то ён сказаў, што спіць і гэтай справай займацца не будзе. Апроч таго, ён не перадаручыў справу нікому іншаму. Калі ж трэба патрапіць у хату, то ён парэкамендаваў зрабіць гэта праз вакно, калі ж дзверы ў дом будуць узламаны, то ён складзе на Наталлю пратакол.

 Жанчына адзначае, што на момант звароту была на 9 месяцы цяжарнасці, аднак і гэта не стала аргументам для быхаўскай міліцыі. Праваахоўнікі таксама высвятлялі, хто яе надавуміў напісаць падобную скаргу, ды яшчэ ў пракуратуру Магілёўскай вобласці. Замест падобных адказаў Наталля параіла міліцыі пакараць свайго супрацоўніка па ўсёй строгасці закона і не данімаць яе размовамі не па справе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства