viasna on patreon

Марына Адамовіч: У кожнага беларускага палітвязня з’явіўся свой прадстаўнік у Еўропе

2015 2015-05-13T10:22:32+0300 2015-05-13T10:22:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/t-adamovich.jpg
Марына Адамовіч.

Марына Адамовіч.

Дэпутаты Еўрапейскага парламенту новага склікання зноў вырашылі ўзяць апякунства над беларускімі палітзняволенымі, адзначыла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Апякунства еўрапейскіх парламентарыяў над палітычнымі вязнямі мае паказаць беларускім уладам, што каштоўнасці дэмакратыі застаюцца важнымі нават на тле вялікіх геапалітычных зрухаў, заўважыла спадарыня Адамовіч.
Гэтая ініцыятыва еўрапейскіх дэпутатаў азначае, што ў кожнага з беларускіх палітычных зняволеных з’явіўся прадстаўнік у дэмакратычных інстытутах еўрапейскіх краін.
«Гэта чалавек, які, як мы (родныя палітзняволеных – рэд.) спадзяемся, будзе сачыць за падзеямі вакол нашых блізкіх і будзе нагадваць еўрапейскім палітыкам пра тое, што ў Беларусі, на жаль, дэмакратычных зменаў не адбываецца, будзе дамагацца, каб з нашай дапамогай нашыя родныя былі на волі і Беларусь зноў вярнулася ў шэраг дэмакратычных краін», – заўважыла спадарыня Марына.
12 траўня ў Бруселі прайшло спатканне сваякоў беларускіх палітвязняў з прадстаўнікамі Еўрапейскага парламенту. Адным з пасланняў афіцыйнаму Менску стала стварэнне ў Еўрапарламенце адмысловай групы, якая будзе сачыць за лёсам палітзняволеных у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства