viasna on patreon

Навучальны семінар «Крэатыўныя грамадскія кампаніі» для прадстаўнікоў беларускіх НДА

2015 2015-05-12T10:17:27+0300 2015-05-12T11:03:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tehnalogii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота:ido.rudn.ru

Фота:ido.rudn.ru

  • Вас цікавіць развіццё грамадзянскай супольнасці?
  • Хочаце ўплываць на суграмадзян і сітуацыю ў вашай супольнасці / горадзе / краіне?
  • Ёсць ідэя, якую хочаце рэалізаваць, як грамадскі праект?
  • Не хапае ведаў і рэсурсаў для яго рэалізацыі?

Калі ў вас 4 «так» - запрашаем прыняць удзел у навучальным семінары «Крэатыўныя грамадскія кампаніі», які пройдзе 4 чэрвеня - 9 чэрвеня 2015г. ў Кіеве.

Для каго? Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый і ініцыятыўных груп, якія хочуць вырашаць грамадскія праблемы ў Беларусі з дапамогай крэатыўных аўдыёвізуальных тэхнік.

Мэта семінара? Навучыць актывістаў планаванню адвакацыйных кампаній, якія тычацца грамадска важных праблем у Беларусі. Стварыць пляцоўку для эфектыўнай кааперацыі прадстаўнікоў НКА і экспертаў-прафесіяналаў з абласцей: вэб-дызайн, інфаграфіка, відэа вытворчасць, сацыяльныя сеткі і інш.

Арганізатары візіту - чэская некамерцыйная арганізацыя “Чалавек у бядзе” (People in Need).

Працоўная мова семінара - руская.

Адбор удзельнікаў праводзіцца на конкурснай аснове. Перавага аддаецца кандыдатам з ідэямі кампаній, накіраваных на рашэнне праблем у галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў.

Па выніках семінара аўтары лепшых з прапанаваных кампаній будуць мець магчымасць атрымаць фінансавыя рэсурсы на рэалізацыю свайго праекта.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст (аб'ём - не больш за 1 старонку) на эл. адрас marketa.kocnarova@pinf.cz з пазнакай у тэме ліста "Семінар па крэатыўных кампаніях". Дакументы прымаюцца да 19 траўня 2015 года. Аб выніках адбору будзе паведамлена не пазней за 21 траўня.

У матывацыйным лісце напішыце:

  • што ў жыцці вашага супольнасці / горада / краіны вы хацелі б змяніць?
  • які ў вас вопыт грамадзянскай / грамадскай дзейнасці
  • апішыце сваю ідэю праекта сацыяльных зменаў, якія вы б хацелі рэалізаваць з дапамогай атрыманых на семінары ведаў.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі на дарогу, знаходжанне і харчаванне ва Украіне.

Любыя пытанні, звязаныя з удзелам у семінары, калі ласка, накіроўвайце на адрас marketa.kocnarova@pinf.cz

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства