viasna on patreon

Бабруйск: ідэолагі перашкодзілі працы журналіста

2015 2015-05-10T23:12:00+0300 2015-05-11T01:14:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Відэааператар "Бабруйскага кур'ера" сутыкнуўся з прадузятым стаўленнем з боку мясцовых ідэолагаў. Віктар Масаловіч здымаў святкаванне 9 траўня, і на плошчы Перамогі хацеў прайсці ў зручнае месца, адведзенае для журналістаў. Але яго спыніў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы гарвыканкама Мікалай Балюк.

-Ён спытаў, адкуль я, я адказаў, што з "Бабруйскага кур'ера", - распавядае Віктар Масаловіч. - Мікалай Балюк заявіў, што ў мяне няма пасведчання і збег. Далей да размовы падключыўся іншы "ахоўнік ідэалогіі" Ігар Несцяровіч. Я прапанаваў яму паглядзець на маё пасведчанне, але ён адказаў, што я спазніўся, і таму мяне не прапусцяць. Шчыра скажу, на душы ад гэтага застаўся непрыемны асадак.

У выніку незалежны журналіст так і не патрапіў на пляцоўку, замацаваную за журналістамі.

-З гэтага месца Віктару было б зручней адзняць ветэранаў, зрабіць панарамныя планы. Але назва "Бабруйскі кур'ер" напалохала мясцовых ідэолагаў. Тым не менш, наш журналіст выканаў сваю працу, няхай і не ў такіх камфортных умовах, як іншыя, - адзначыў рэдактар "БК"Анатоль Санаценка.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства