viasna on patreon

Журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі

2015 2015-05-06T23:44:57+0300 2015-05-06T23:44:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

   Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі ў Гродзенскі абласны суд касацыйныя скаргі. Абодва 22 красавіка пастановай суддзі Ленінскага раённага суду Алены Пятровай былі аштрафаваныя на 20 велічынь кожны паводле артыкулу 22.9 КаАП за нібыта незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

   Журналісты ў сваіх скаргах звяртаюць увагу на некалькіх істотных заканадаўчых момантах. Яны даводзяць, што частка 2 арт. 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях не прадугледжвае адказнасці за дзейнасць без акрэдытацыі. Частка 2 арт. 22.9 КаАП устанаўлівае адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродку масавай інфармацыі. Аднак падрыхтоўка відэасюжэту, якая была пастаўлена журналістам у віну, вырабам ці распаўсюдам прадукцыі сродку масавай інфармацыі не з’яўляецца. Прэтэнзіі маглі б выстаўлены рэдакцыі Белсату, але ніяк не журналістам-фрылансерам.

   Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч звяртаюць увагу таксама на тое, што судовая пастанова аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці парушае іх грамадзянскія канстытуцыйныя правы і свабоды.

   Паведамлення пра дату разгляду скаргаў у абласным судзе журналісты пакуль не атрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства