Пад які кантроль Лукашэнка распарадзіўся паставіць габрэяў?
Праваабаронца Таццяна Равяка просіць Генпракуратуру правесці праверку і даць ацэнку выказванню прэзідэнта Беларусі. Пра гэта Таццяна Равяка паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
“29 Красавіка 2015, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да старшыні Мінаблвыканкама Сямёну Шапіры, сказаў наступнае: «Я вас прасіў год назад, каб узяць ўсіх габрэяў пад кантроль у Беларусі».
Прашу Генеральную пракуратуру правесці пракурорскую праверку і высветліць:
1) пад які кантроль кіраўнік дзяржавы даў распараджэнне паставіць дадзеную нацыянальную групу,
2) у сувязі з якімі абставінамі і
3) з якой мэтай”, - гаворыцца ў звароце.
“Прашу таксама даць ацэнку дадзенага выказванні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай высвятлення, ці не ўтрымліваецца ў ім прыкмет злачынства, прадугледжанага Артыкулам 130 Крымінальнага кодэкса РБ «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні».
Прашу даць абгрунтаваны адказ, заснаваны на выніках праверкі.
Прыкладаю відэаматэрыял з запісам выказванні Аляксандра Лукашэнкі.
"Дзякуй, ваш ліст адпраўлены" - пакуль такі адказ.