viasna on patreon

Палітрада АГП патрабуе ад уладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў

2015 2015-04-29T08:54:50+0300 2015-04-29T08:59:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agp-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 красавіка Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла заяву, у якой патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.

“Канстатуючы, што ў апошні час ажыццяўляецца мэтанакіраваная кампанія ціску на палітвязняў Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і іншых палітвязняў,

шкадуючы, што беларускія ўлады разглядаюць грамадзян з альтэрнатыўнай пазіцыяй як ворагаў, з якімі трэба змагацца,

адзначаючы, што "дэпалітызацыя" дыялогу міжнароднай супольнасці з беларускімі ўладамі кансервуе ці нават пагаршае сітуацыю,

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі патрабуе ад беларускіх уладаў:

- Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў;

- Неадкладна спыніць адміністрацыйны і псіхалагічны ціск у дачыненні да Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў;

- Адмяніць незаконныя дысцыплінарныя спагнанні, атрыманыя Статкевічам на працягу апошніх двух месяцаў, і ануляваць складзеныя акты аб парушэнні дысцыпліны;

- Дапусціць прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, а таксама дыпламатычных місій краін членаў Еўрапейскага Саюза ў калоніі і турмы для праверкі ўмоў утрымання апазіцыйных палітыкаў і актывістаў”, - гаворыцца ў тэксце заявы, размешчанай на сайце АГП.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства