viasna on patreon

Крызіс правоў чалавека ў Беларусі абмеркавалі ў АБСЕ

2015 2015-04-18T00:49:39+0300 2015-04-18T00:49:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiatski-osce-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Місія ЗША ў АБСЕ

Фота: Місія ЗША ў АБСЕ

Пра беларускую сітуацыі 17 красавіка ў Вене гаварылі на паралельным мерапрыемстве ў рамках Дадатковага паседжання па пытаннях чалавечага вымярэння, прысвечанага свабодзе мірных сходаў і асацыяцый.

Мерапрыемства з удзелам кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага і лідэра «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава было арганізавана міжнароднай платформай «Грамадзянская салідарнасць». Праваабаронца і палітык падзяліліся інфармацыяй і думкамі наконт бягучай сітуацыі ўнутры і вакол Беларусі.

Расійскія праваабаронцы Юрый Джыбладзэ і Вольга Захарава прадставілі справаздачу "Захаванне сістэмнага крызісу правоў чалавека ў Беларусі: Дадатковы кошт за “міратворчыя намаганні” Лукашэнкі?». Справаздача падрыхтаваная Freedom Files і Працоўнай групай па інвестыцыях Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі пры падтрымцы міжнароднай платформы «Грамадзянская салідарнасць».

Аўтары справаздачы кажуць пра тое, што нягледзячы на ​​намаганні міжнароднай супольнасці і суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца надзвычай складанай і зусім не палепшылася са снежня 2010 года, які стаў пачаткам жорсткай хвалі палітычных рэпрэсій. Шмат у чым сітуацыя яшчэ больш пагоршылася, за выключэннем вызвалення некалькіх палітычных зняволеных у 2011-2014 гг. Свабода сходаў, асацыяцый, выказвання, права на справядлівае судовае разбіральніцтва, свабода ад катаванняў і гвалтоўных знікненняў з'яўляюцца аднымі з ключавых праблем у галіне чалавечага вымярэння ў краіне.

Як адзначаюць міжнародныя праваабаронцы, сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца самым апошнім выпадкам прымянення Маскоўскага механізму АБСЕ. Рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў адпаведным дакладзе, не былі рэалізаваны, і таму сітуацыя ў краіне застаецца "няскончанай справай".

У святле прэзідэнцкіх выбараў увосень 2015 года, асноўнай задачай Лукашэнкі эксперты называюць забеспячэнне жорсткага кантролю над грамадствам з мэтай прадухіліць любы выклік ад палітычнай апазіцыі і ў той жа час забяспечыць прызнанне легітымнасці яго пераабрання ў 2015 годзе на Захадзе. У сувязі з гэтым, сярод актывістаў грамадзянскай супольнасці расце трывога з нагоды новай хвалі рэпрэсіяў напярэдадні выбараў.

Удзельнікі брыфінгу ў АБСЕ абмеркавалі меры, якія можа распачаць міжнародная супольнасць длявырашэння сістэмнага крызісу ў галіне чалавечага вымярэння ў Беларусі і прадухілення новага вітка рэпрэсій у бягучым годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства