viasna on patreon

ENEMO заклікае Азербайджан неадкладна вызваліць праваабаронцу Анара Мамедлі

2015 2015-04-16T11:03:36+0300 2015-04-16T11:04:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/enemo-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўрапейская сетка арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) зноў заклікала ўрад Азербайджана неадкладна вызваліць Анара Мамедлі - кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі.

Анар Мамедлі быў пазбаўлены волі на 5,5 гадоў пасля таго, як яго арганізацыя расцаніла прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане 2013 года як недэмакратычныя і несправядлівыя.

ENEMO лічыць, што Анар Мамедлі праводзіў законную працу ў адпаведнасці з міжнародна прызнанымі стандартамі маніторынгу за выбарамі. Такім чынам, прававых падставаў для пазбаўлення волі Мамедлі і яго калег не было, а справа супраць іх было сфабрыкаваная.

Арышты актывістаў грамадзянскай супольнасці ў Азербайджане ўяўляюць сабой палітычныя рэпрэсіі і сур'ёзна пагражаюць дэмакратычнаму развіццю краіны. У Азербайджане на працягу апошніх некалькіх гадоў улады прынялі заканадаўчыя папраўкі з мэтай аслабіць і зрабіць немагчымым дзейнасць грамадзянскай супольнасці. ENEMO лічыць, што гэтыя юрыдычныя працэдуры накіраваны на падаўленне грамадзянскай супольнасці за крытыку ўладаў.

Улады Азербайджана да гэтага часу праігнаравалі шматлікія заявы і звароты міжнародных арганізацый, уключаючы Савет Еўропы, з патрабаваннем вызваліць Анара Мамедлі. Amnesty International лічыць яго вязнем сумлення і таксама заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

«ENEMO заклікае ўлады Азербайджана адмовіцца ад усіх абвінавачванняў, вылучаных супраць Мамедлі. Мы просім Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы і іншыя міжнародныя арганізацыі рашуча асудзіць пазбаўленне волі азербайджанскіх праваабаронцаў, аказаць максімальны ціск на ўрад Азербайджана, каб спыніць прыгнёту мясцовых актывістаў і прымусіць Баку выконваць свае абавязацельствы ў рамках Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека.

Мы таксама заклікаем улады забяспечыць умовы, каб праваабаронцы і актывісты грамадзянскай супольнасці маглі выконваць сваю законную дзейнасць без страху і пераследаў», - адзначана ў заяве.

*ENEMO - міжнародная сетка з 22-х незалежных беспартыйных НДА з 17 краінаў Еўропы і Азіі, якая падтрымлівае дэмакратычнае развіццё і ўдзел грамадзян у палітычных працэсах. У склада сеткі ўваходзяць дзве беларускія арганізацыі, якія займаюцца назіраннем за выбарамі, - Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства