viasna on patreon

Запрашаем на прэс-канферэнцыю “2-гі раунд УПА для Беларусі: чаканні праваабарончай супольнасці”

2015 2015-04-13T14:07:53+0300 2015-04-15T15:51:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/microphones-press-conference.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 красавіка ў офісе ПЦ “Вясна” адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках удзелу праваабаронцаў 8 – 10 красавіка ў прэ-сесіі ў Жэневе напярэдадні праходжання Беларуссю 2-га раунду Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
Пачатак аб 11-й гадзіне.

Папярэдняя сесія была арганізавана міжнароднай няўрадавай арганізацыяй UPR-Info для абмеркавання сітуацыі з правамі чалавека ў дзяржавах, якія праз месяц будуць праходзіць Універсальны перыядычны агляд, і праходзіла з удзелампастаянных прадстаўніцтваў дзяржаў-удзельніц ААН, нацыянальных інстытутаў па правах чалавека і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

У сакавіку МЗС Беларусі прадставіў афіцыйны даклад для праходжання працэдуры УПА. Альтэрнатыўны даклад у межах УПА, падрыхтаваны 11 няўрадавымі дэмакратычнымі арганізацыямі, быў накіраваны ў офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН у верасні 2014 года.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі – намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і эксперт Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.  

На прэ-сесіі ў Жэневе былі прадстаўлены выпрацаваныя беларускімі НДА ў межах УПА рэкамендацыі, якія адлюстроўваюць погляд праваабарончай супольнасці на праблемы з правамі чалавека ў Беларусі ў розных сферах. Гэтыя рэкамендацыі будуць прадстаўленыя падчас прэс-канферэнцыі.      

Таксама праваабаронцы распавядуць пра ўдзел у нацыянальных кансультацыях у межах працэдуры УПА і сваю працу па прасоўванні выпрацаваных рэкамендацый сярод нацыянальных дэлегацый Савета па правах чалавека ААН.

Запрашаем па адрасе: г.Мінск, вул.Мяржынскага, 8-26. 
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся
па тэл.: (017) 394 63 11 ці на e-mail: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства