viasna on patreon

Апублікаваны маніторынг па свабодзе асацыяцыяў за I квартал 2015 году

2015 2015-04-09T09:19:16+0300 2015-04-09T09:19:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lawtrend_asambleya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2015 году. Пэрыяд агляду: 1 студзеня — 31 сакавіка.

Аўтары маніторынгу асьвятляюць найбольш важныя падзеі ў галіне свабоды асацыяцыяў за апошнія 3 месяцы, такія як:

— накіраваньне 29 беларускімі некамэрцыйнымі арганізацыямі і міжнароднымі экспэртнымі цэнтрамі ў Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці калектыўных прапановаў па пытаньні ўдасканаленьня закону аб замежнай бязвыплатнай дапамозе;

— крытыку праекта дэкрэта, які рэгулюе працэдуру атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі.

— падрыхтоўку беларускімі няўрадавымі арганізацыямі шэрагу альтэрнатыўных дакладаў у межах УПА, у тым ліку агульны даклад шырокай кааліцыі праваабарончых організацыяў, а таксама спэцыяльны даклад аб прававым становішчы арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці і захаваньні свабоды асацыяцыяў.

— cтатыстыку рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў за 2014 год, апублікаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і іншыя падзеі.

Маніторынг таксама ўключае пералік зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў. За пэрыяд студзень-сакавік 2015 году рэгістрацыю атрымалі 23 грамадзкія аб’яднаньні, 3 фонды і 15 недзяржаўных установаў (за выключэньнем прыватных установаў адукацыі).

Юрысты адзначаюць, што па-ранейшаму захоўваецца практыка неабгрунтаваных адмоваў у рэгістрацыі, у тым ліку на падставе малазначных недахопаў у афармленьні дакумэнтаў. Так, у студзені 2015 улады адмовілі ў рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню “Крызысны цэнтар сям’і “Крок” на падставе прэтэнзіяў да дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць наяўнасьць юрыдычнага адрасу.

Аўтары маніторынгу “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” працягваюць сачыць за сытуацыяй адной зь нешматлікіх зарэгістраваных у краіне рэгіянальных праваабарончых арганізацыяў — грамадзкім аб’яднаньнем “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”. Арганізацыю спрабуюць ліквідаваць спасылаючыся на праблемы зь юрыдычным адрасам. На цяперашні момант разгляд справы аб ліквідацыі “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” спынены.

Асамблея НДА

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства