viasna on patreon

Салігорск: праваабаронца некалькі месяцаў не можа атрымаць копію "таямнічага" выканкамаўскага рашэння

2015 2015-04-07T09:06:10+0300 2015-04-07T09:06:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marhotka-pashtouki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мархотка

Леанід Мархотка

Ужо некалькі месяцаў салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка не можа атрымаць копію “таямнічага” рашэння Салігорскага выканкаму, якое абмяжоўвае права грамадзян на свабоду мірных сходаў у рэгіёне.

Раней выканкамаўскія ідэолагі нават пад ціскам пракуратуры адмовіліся надаць галоснасці свайму рашэнню, на падставе якога 10 снежня мінулага года быў забаронены пікет да Дня правоў чалавека на Цэнтральнай плошчы Салігорска. Чыноўнікі адфутболілі мясцовых праваабаронцаў на адпаведныя пошукі ў “Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку”. 27 лютага Леанід Мархотка накіраваў адпаведны запыт у слуцкі архіў, але адказу на свой афіцыйны зварот дагэтуль не атрымаў.

- Тэкст гэтага таямнічага рашэння нам ужо даўно вядомы. Па заявах старшыні Салігорскага раённага Савета дэптутатаў Лідзіі Клішэвіч гэтае адыёзнае рашэнне ўжо нават адменена. Але для паспяховай рэалізацыі распачатых намі прававых дзеянняў нам неабходна мець афіцыйную копію гэтага дакумента, - кажа спадар Мархотка. - Па тэлефоне ў занальным архіве мне паведамілі, што запыт атрымалі і паабяцалі даслаць дублікат адказу нават на электронную скрыню. Аднак, у парушэнне закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” ні пісьмовага, ні электроннага адказу я так і не атрымаў.

Салігорскі праваабаронца накіраваў у Занальны дзяржаўны архіў паўторную просьбу аб прадстаўленні яму пісьмовага адказу на зварот. У выпадку чаговага ігнаравання звароту Леанід Мархотка абяцае прыцягнуць дырэктарку архіва да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама звярнуцца з пазовам у суд аб пакрыцці яму матэрыяльнай і маральнай шкоды.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства