Заганная практыка ваенкаматаў: паўтары гады “хіміі” за ўхіленне ад медкамісіі
Напрыканцы сакавіка судом Мінскага раёна па абвінавачванні ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу (ч. 1 арт. 435 КК) да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтара гады быў асужаны прызыўнік, жыхар Менскага раёна.
Як паведаміў tut.by пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Максім Агеенка, малады чалавек не прыбыў для праходжання медыцынскай камісіі ў Мінскі раённы ваенны камісарыят, спаслаўшыся на адсутнасць грашовых сродкаў на дарогу.
Указаная прычына, па словах Агеенка, не з'яўляецца ўважлівай, у сувязі з чым прызыўніку было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу).
Традыцыйна, пад час прызыву, ваеннныя камісарыяты Беларусі рыхтуюць сотні спраў на прызыўнікоў, якія па той ці іншай прычыне не з’яўляюцца на мерапрыемствы па прызыву, і перадаюць іх у следчыя камітэты. Пры гэтым ня ўлічваецца, што некаторыя прызыўнікі нават не падпісваюць позвы з ваенкамату.
Напрыклад, па звестках сайта Альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, пад час чарговага прызыву ў лютым - траўні 2014 года толькі на прызыўнікоў з Менску была заведзеная 68 крымінальных спраў (ч. 1, 435 КК), а 125 спраў вернутыя пракуратурай за адсутнасцю падстаў для іх узбуджэння.