viasna on patreon

У Магілёве не дазволілі правесці пікет у падтрымку Лукашэнкі

2015 2015-03-31T11:18:53+0300 2015-03-31T11:18:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lukashenka101.jpg
Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка

Група грамадзян збіраліся падтрымаць кіраўніка дзяржавы ў прыняцці закона аб дармаедах ды вылучыць яго на Нобелеўскую прэмію міру.

У Магілёве ўлады не дазволілі правесці пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які адзначыў, што ініцыятарамі пікета выступілі 44 магілёўцы.

Падпісанты мелі намер праз масавае мерапрыемства выказаць падтрымку ў прыняцці закона аб дармаедах, "падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пяты тэрмін", а таксама вылучыць кіраўніка Беларусі на Нобелеўскую прэмію міру, за пасярэдніцтва ў спыненні агню ва Украіне.

Пікет, у выніку дазволу, мусіў адбыцца на плошчы Леніна ў цэнтры горада, аднак чыноўнікі спаслаліся на тое, што гарвыканкамам для правядзення падобных мерапрыемстваў вызначыў пляцоўку на стадыёне “Хімік”, які размяшчаецца на ўскрайку Магілёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства