viasna on patreon

Некаторыя правайдэры заблакавалі доступ да апазіцыйных сайтаў і сайту "Вясны"

2015 2015-03-27T11:42:28+0300 2015-03-27T11:53:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некаторыя правайдэры заблакавалі доступ да апазіцыйных сайтаў "Хартыя" і "Беларускі партызан". Пра праблемы з доступам TUT.BY паведамілі абаненты ADSL (Белінфанэт), IP Telcom і life.

Падобна, што з 26 сакавіка для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі пачалася блакіроўка інтэрнэт-рэсурсаў, якія некалькі год таму былі ўнесеныя ў спіс абмежаванага доступу для карыстальнікаў ў дзяржаўных установах, установах адукацыі і культуры.

Гэта тычыцца таксама і сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org, spring96.org.

Як паведамляюць наведвальнікі сайта Праваабарончага цэнтру “Вясна” spring96.org, пры спробе зайсці на старонку сайта праз мабільнага аператара life на экране з’яўляецца надпіс наступнага зместу:

“Паважаны абанент life :) Вы спрабавалі наведаць рэсурс, доступ да якога забаронены на падставе: Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 г. N 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" (абзац 4 п. 13), Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2014 N 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў" (ч. 5 п. 10), Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года "Аб сродках масавай інфармацыі" (п. 3 арт. 51-1).”

Чытачы таксама скардзяцца на блакіроўку сайтаў пастаўшчыкамі інтэрнет-паслуг adsl.by (БелИнфоНет), «Деловая сеть», Iptel.by, IP TelCom (Мінск і Гомель), “Гарант” (Гомель).

У тэхпадтрымцы «Дзелавой сеці» і ADSL.by прызналі блакіроўкі. Прэс-служба Life:) пакуль не ўпэўненая ў сітуацыі, але паабяцала ў хуткім часе выдаць прэс-рэліз адносна блакіровак, піша "Наша Ніва".

Нагадваем, што на сайце spring96.org у левым куце зверху маецца спасылка «Як адчыніць заблакаваны сайт?»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства