viasna on patreon

Журналісту Андрэю Мялешку адмовілі ў акрэдытацыі

2015 2015-03-26T09:13:29+0300 2015-03-26T09:13:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Вядомаму гродзенскаму журналісту-фрылансеру Андрэю Мялешку адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці журналіста “Беларускага Радыё Рацыя”. Сам журналіст так і не змог разабрацца, на якой падставе была зробленая гэтая адмова. З пісьмовага адказу з МЗС ён гэтага так і не зразумеў.

Неаднаразова ў Гродна журналістаў выклікалі сілавыя структуры і папярэджвалі пра недапушчальнасць працы на замежныя сродкі масавай інфармацыі без афіцыйнай акрэдытацыі. Журналісты лічаць такія дзеянні парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Але каб да іх не было прэтэнзій, яны стараюцца атрымаць акрэдытацыю, якую ад іх патрабуюць. Але атрымаць яе практычна немагчыма.

У дадзеным выпадку Андрэю Мялешку вельмі доўга давялося дамагацца афіцыйнага пісьмовага адказу, які ён урэшце атрымаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства