viasna on patreon

МЗС Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі гродзенскаму журналісту (фота)

2015 2015-03-25T11:24:04+0300 2015-03-25T11:24:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Гродзенскаму сябру ГА “БАЖ” Андрэю Мялешку адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці журналіста “Беларускага Радыё Рацыя”.

У лістападзе мінулага года журналіст падаў запыт на акрэдытацыю ў якасці журналіста замежнага СМІ. Папяровую адмову ён атрымаў толькі зараз. 

Начальнік упраўлення інфармацыі – прэсавы скаратар МЗС Д. Мірончык спасылаецца на пункты 10 і 15.4 Палажэння аб парадку акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ. Гэта значыць, што, на думку МЗС, журналіст падаў не ўсе патрэбныя дакументы і раней працаваў на замежны СМІ без акрэдытацыі. 

– Паводле Канстытуцыі кожны грамадзянін мае права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Але кожны чыноўнік у любой установе пытаецца пра акрэдытацыю, імкнучыся паказаць, што ён стаіць вышэй за Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, – выказаў меркаванне А. Мялешка ў гутарцы са службай маніторынгу ГА "БАЖ". 

Андрэй Мялешка стаў ужо другім гродзенскім журналістам, якому адмоўлена ў акрэдытацыі. Яго калега Віктар Парфёненка у 2015 годзе ўжо у сёмы раз атрымаў адмову у акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта “Беларускага Радыё Рацыя” і працягвае змаганне за акрэдытацыю ў судовым парадку.

Самога ж Андрэя Мялешку ў мінулым годзе ўжо тройчы судзілі за працу без акрэдытацыі на замежны СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства