viasna on patreon

Дзень Волі ў Менску і рэгіёнах

2015 2015-03-26T09:12:00+0300 2015-03-26T10:45:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

анлайн-рэпартаж

 

15-00. Каля кінатэатра "Кастрычніка" пачаўся збор удзельнікаў шэсця.

15-10. У пераходзе каля кінатэатра "Кастрычнік" два міліцыянты ў цывільным, на выхадзе з мятро 3 міліцыянты. А на пляцоўцы - сапер піратэхнічнай службы МВД. Сабралася каля 400 ўдзельнікаў.

15-16. На прыступкi "Кастрычнiка" нiкога не пускаюць супрацоýнiкi мiлiцыi.

15-26. Чалавека ў нецвярозым стане назіральнікі паказалі супрацоўнікам міліцыіі, і яго вывелі з натоўпу. Але пры гэтым міліцыя не адказвае на пытанне: хто у іх галоўны.

15-40.  Прыблізна зараз прысутнічае 430 чалавек. Дадзенныя прыблізныя таму, што міліцыя не пусціла назіральнікаў на прыступкі кінатэатра "Кастрычнік", каб тыя палічылі людзей дакладней.

15-50. Пераапранутыя супрацоўнікі-міліцыянеры здымаюць удзельнікаў Дня Волі на відэа з другога паверху кінатэатра.

15-54 Шмат людзей ў цывільным, толькі на падыходзе да прыступак кінатэатра "Кастрычнік" ёсць супрацоўнікі ў форме і некалькі супрацоўнікаў ДПС. Пачынае выбудоўвацца калона для шэсця.

16-10. Калона пачала рух. Да акцыі далучыліся Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў, Мікалай Дземідзенка. Над удзельнікамі лунаюць каля 40 бел-чырвона-белых сцягоў. У калоне каля 1000 чалавек.  Удзельнікі прынеслі шмат разнастайных расцяжак: “Беларуская мова – адзіная дзяржаўная”, “Очнись”, «Што за бульба без укропа?», «Расея – гэта вайна», «Stop імпэрыя!», “Сегодня грызут Украину, завтра возьмутся за нас!”.

16-16. Частка калоны пайшла па праваму баку, частка па леваму баку вуліцы Сурганава. З боку дзе ідуць людзі, стаіць амап у новай форме, надпісы па расейску ОМОН і на форме адсутнічаюць асабістыя нумары.

16-20. Калона амаль дайшла да скрыжавання Коласа і Сурганава. Міліцыя і ДПС не размаўляюць з назіральнікамі.

16-40. Па падліках назіральнікаў у калоне зараз налічваецца 1200 чалавек.

16-45. Юнакі ў балаклавах зніклі, Частка людзей пайшла налева па Куйбышава. Ззаду калоны ідзе 10 амапаўцаў, якія чапляюцца да людзей, каб тыя не спыняліся і не палілі.

16-57. Арганізатары заявілі, што шэсце скончылася, мітынгу не будзе і каб ўсе разыходзіліся па кавярнях святкаваць Дзень Волі. Амап, які ішоў ззаду калоны, разыходзіцца, саступаючы месца людзям ў цывільным. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі, каб удзельнікі шэсця разыходзіліся са згорнутымі транспарантамі і плакатамі.

17-50. Каля станцыі метро Плошча Якуба Коласа супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Эдуарда Лобава. Пра гэта паведамілі сведкі затрымання.

18-00. На вуліцы Калініна "ціхары" затрымалі юнака, які вяртаўся з шэсця. Яго запхнулі ў "славуты" сіні мікрааўтобус Фальксваген з нумарам 9429-IK, з яго выбеглі пяць чалавек, занеслі хлопца ў бус і з’ехалі. Больш нікога з кампаніі не затрымлівалі. Гэта Сідорык Цімур, ён  адмаўляўся згарнуць сцяг, калі выходзіў з пл. Бангалор, хаця зрабіў гэта пазней. Ён з сяброўкай сеў у тралейбус, каб дабрацца да метро. За імі ўвязаліся пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі, якія відаць і выклікалі падмацаванне. Па выхадзе з транспарту на вуліцы Чорнага, Цімура чакаў сіні мікрааўтобус.

18-20. Затрыманы яшчэ адзін малады чалавек, які затрымаўся на Бангалоры, і збіраўся выйсці адтуль. Факт затрымання зафіксавалі назіральнікі, з якімі супрацоўнікі міліцыі разбіраюцца. Яны патрабуюць выдаліць відэа затрымання.

Пазьней Эдуард Лобаў распавёў карэспандэнту Свабоды, што яго пратрымалі ў міліцыі каля 10 хвілінаў і адпусьцілі. «Мяне затрымалі для праверкі дакумэнтаў. За тое, што на куртцы была нашыўка „Малады фронт“. Пацікавіліся я з акцыі ці не. У мяне з сабой пашпарту не было, таму мяне завялі ў апорны пункт і „прабілі“ па базе і адпусьцілі».

Затрыманага Цімура Сідорыка адвезлі ў РУУС Савецкага, дзе ўжо знаходзіліся яшчэ тры затрыманых удзельніка шэсця, у тым ліку двое з якіх - непаўнагадовыя. Ім пагражалі складаннем адміністрацыйных пратаколаў па арт. 17.1. "Дробнае хуліганства" і 23.4 "Непадпарадкаванне службовым асобам пры выкананні". Праз тры гадзіны ўсіх адпусцілі з РУУС без складання пратаколаў, пасля дактыласкапіі.

 

***

25 сакавіка 1918 года ў Менску Радай Беларускай Народнай Рэспублікі была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата, згодна з якой Беларусь абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. З таго часу дэмакратычная грамадскасць Беларусі штогод традыцыйна ладзіць у гэты дзень шэсце і мітынг, а свята атрымала назву –Дзень Волі.

У гэтым годзе Менгарвыканкам змяніў час правядзення шэсця з 17 гадзін (як прапаноўвалі заяўнікі) на больш ранні. Так, збор удзельнікаў святкавання прызначаны на 15 гадзін каля кінатэатра «Кастрычнік». Пасля збору, у 16 гадзін, адбудзецца шэсце па вуліцы Сурганава праз плошчу Бангалор да парку Дружбы Народаў, дзе ў 17-00 адбудзецца святочны мітынг. Мерапрыемства павінна завяршыцца ў 18 гадзін вечара. Галоўным лозунгам акцыі зацверджаны дэвіз «Разам за мір і незалежнасць!».

24 сакавіка арганізатары шэсця і мітынгу сустрэліся з кіраўніцтвам упраўлення ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама для падпісання дамовы аб ахове грамадскага парадку. Як паведаміў адзін з заяўнікоў акцыі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, падпісанне дамовы з міліцыяй было адной з умоваў дазволу мерапрыемства. Агульная сума паслуг па ахове грамадскага правапарадку склала амаль 21 мільён рублёў.

Як паведаміў у facebook Юрась Губарэвіч, мерапрыемства будуць ахоўваць 66 супрацоўнікаў АМАПу і каля 20-ці супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Заключаная таксама дамова і з медыкамі. Канчатковая сума паслуг “хуткай дапамогі” пакуль невядомая.

За некалькі дзён да Дня Волі прадстаўнікі руху "Антымайдан-Мінск" накіравалі ў Менгарвыканкам зварот з просьбай забараніць шэсце і мітынг. У афіцыйным адказе гарвыканкама з гэтай нагоды адзначаецца, што закон "Аб зваротах грамадзян" не прадугледжвае разгляду прапаноў аб выдачы або адмене выдачы дазволаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, - паведамляе БелаПАН.

Заяўку на правядзення 25 сакавіка мітынгу ў Кіеўскім скверы, прысвечанаму Дню Волі, падавалі ў Менгарвыканкам таксама і прадстаўнікі партыі КХП-БНФ. Заяўка была незадаволеная.

Арганізатары святкавання «Дня Волі» заявілі аб адмене запланаванага на мітынгу канцэрту, паведамляе Tuzin.fm. На мітынгу на плошчы Бангалор а 17-й гадзіне мусілі выступіць Amaroka, «Мутнаевока» і ZnaROCK, піша «Наша ніва».
Назіральнікі з РПГА "Беларускі Хельсінскі камітэт" і ПЦ "Вясна" будуць праводзіць маніторынг масавага мерапрыемства, па выніках якога з'явіцца справаздача па назіранні за шэсцем і мітынгам.

Хаштэгы свята ў сацыяльных сетках #controlBY

14-00. “Маладафронтаўцы” з Гомеля звярнулі ўвагу на калону аўтазакаў каля БГУІРа на вуліцы Петруся Броўкі, а на праспекце Незалежнасці каля Акадэміі навук – на перапранутых амапаўцаў.

 


 

 

Дзень Волі ў рэгіёнах

Пікеты і мітынгі, прысвечаныя Дню Волі, традыцыйна забароненыя ў Віцебску, Горадні, Бярозе, Лідзе і некаторых іншых гарадах.

Гомель. Гомельскія дэмакраты традыцыйна адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак на магілах выбітных землякоў. У першую чаргу былі ўскладзены кветкі на магілу Цімоха Вострыкава, пахаванага ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёна. У 1952 годзе Цімох Вострыкаў дэсантаваўся ў Беларусі як упаўнаважаны прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў арыштаваны, смяротнае пакаранне замянілі 20 гадамі зняволення. Пасля вызвалення жыў у Гомелі.

Нават на могілках за дэмакратамі сачылі – паміж помнікаў увесь час «аціраліся» невядомыя ў цывільным. Тыя ж людзі былі заўважаныя на лясных могілках каля вёскі Сцяг Працы, дзе пахаваны Міхаіл Жызнеўскі, які загінуў на Майдане зімой 2014 года. Да магілы героя Нябеснай Сотні былі ўскладзены кветкі, запалены свечкі.

Таксама кветкі былі ўскладзены да месца на вуліцы Дзімітрава ў Гомелі, дзе раней жыла дзеяч БНР Палута Бадунова.

Увечары ўсе жадаючыя былі запрошаны на паэтычны вечар - прэзентацыю кнігі Таісіі Мельчанка. Мерапрыемства прымеркавана да Дня Волі.

Чытайце таксама: 

У Віцебску забаранілі пікет у Дзень Волі

Гродна: пікеты да Дня Волі не дазволены

Дзень Волі ў Брэсце

 

 

 

Сталічная міліцыя рыхтуецца да Дня Волі
Сталічная міліцыя рыхтуецца да Дня Волі
Збор удзельнікаў каля кінатэатру "Кастрычнік" 25 сакавіка 2015 года.
Збор удзельнікаў каля кінатэатру "Кастрычнік" 25 сакавіка 2015 года.
Назіральнікі за працай
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі на Дні Волі-2015.
Сідорыка Ц"імура затрымалі пазней, калі ён выходзіў з тралейбуса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства