viasna on patreon

Праваабаронцы просяць міністра ўнутранных спраў пракантраляваць справу аб пагрозах Судаленку

2015 2015-03-24T12:36:49+0300 2015-03-24T13:07:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-dzeci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка з дзяцьмі

Праваабаронца Леанід Судаленка з дзяцьмі

Праваабаронцы Беларусі накіравалі зварот міністру ўнутраных спраў з просьбай узяць на асабісты кантроль справу, звязаную з неаднаразовымі пагрозамі ў адрас Леаніда Судаленкі.

Праваабаронца Л. Судаленка ўжо ініцыяваў узбуджэнне крымінальнай справы па факце пагрозаў забойстам, але УУС Гомельскага аблвыканкама адмовіла яму ў гэтым. І толькі пасля абскарджванне і адмены пастановы аб адмове, пачалася праводзіцца паўторная праверка.

У звароце асаблівую ўвагу прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў звяртаюць на тое, што пагрозы іх калеге можна расцаніць як пагрозу ўсёй праваабарончай супольнасці Беларусі. У тым ліку і праваабаронцам, якія публічна выказваюць крытыку і сваё стаўленне да праблемаў грамадска-палітычнага жыцця краіны, а таксама па праблеме смяротнага пакарання.

“Просім вас ўзяць на кантроль дадзеную справу і зрабіць усё магчымае для належнага выканання сваіх абавязкаў супрацоўнікамі міліцыі”, - гаворыцца ў звароце.

Пад ім падпісаліся Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Таццяна Рэвяка, Андрэй Палуда, Алег Гулак, Гары Паганяйла, Павел Левінаў, Алена Танкачов, Таццяна Гацура-Яворская, Зміцер Салаўёў, Раіса Міхайлоўская, Дзіна Шаўцова, Алег Агееў, Іна Кулей, Раман Юргель, Сяргей Усцінаў, Галіна Усцінава, Алег Волчак.

Поўны тэкст зварота ў файле.

Нагадаем, Леанід Судаленка звярнуўся да пракурора горада Гомеля са скаргаю на пастанову РАУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце пагрозаў забойствам у адрас яго сям'і. Ён папрасіў выявіць IP-адрас тых, хто яму пагражае праз Інтэрнэт, і распачаць крымінальную справу па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("Пагроза забойствам").

Сітуацыяй з пагрозамі гомельскаму праваабаронцу зацікавілась міжнародная арганізацыя Front Line Defenders, адзначыўшы, што глыбока занепакоеная фізічнай і псіхалагічнай бяспекай і недатыкальнасцю Леаніда Судаленка і яго дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства