viasna on patreon

Брэст: на польска-беларускай мяжы сцягі Еўрапейскага Саюза забралі на экспертызу

2015 2015-03-23T23:05:11+0300 2015-03-23T23:05:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharenda-1601_0_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Андрусь Шарэнда (фота euroradio.fm)

Жыхар Брэста Андрэй Шарэнда вяртаўся ў родны горад з Польшчы аўтобусам Варшава-Мінск. Пасля праходжання пашпартнага кантролю на памежным пераходзе “Варшаўскі мост”ён быў накіраваны на асабісты дагляд.

У часе асабістага дагляду сярод рэчаў актывіста брэсцкія мытнікі знайшлі сем сцягоў Еўрапейскага Саюза. У выніку начальнік аддзела мытнага афармлення і кантролю Вячаслаў Панасюк, які праводзіў дагляд разам з капітанам-памежнікам Шарко, прыняў рашэнне аб выняцці сцягоў для “правядзення экспертызы”.

Як патлумачыў Андрэй Шарэнда, якога вызвалілі праз некалькі гадзін, ён, хутчэй за ўсё, трапіў ў “чорны спіс” грамадскіх актывістаў, якіх рэгулярна даглядаюць падчас перасячэння дзяржаўнай мяжы. Такую пільнасць жыхар Брэста звязвае з надыходзячай кампаніяй па выбарах прэзідэнта Беларусі, таму ўлады зацікаўленыя ў тым, каб у краіне менш адчувалася грамадская актыўнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства