viasna on patreon

Юры Рубцоў намагаецца спагнаць з суддзі Палулеха маральную шкоду

2015 2015-03-23T13:14:43+0300 2015-03-23T13:14:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_jury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Разгляд касацыйнай скаргі палітвязня з Гомеля Юрыю Рубцова на адмову суда Ленінскага раёна Менска ўзбудзіць справу аб спагнанні маральнай шкоды з суддзі Кірылы Палулеха прызначаны на 26 сакавіка. Пачатак у 15 гадзін.

6 сакавіка суддзя Ленінскага раёна Мінска Вераніка Абрамовіч адмовіла палітзняволенаму актывісту Юрыю Рубцову ва ўзбуджэнні справы аб спагнанні маральнай шкоды з суддзі гэтага ж суда Кірыла Палулеха. Адмову ў правасуддзі раённы суддзя матывавала непадведамаснасцю гэтай справы суду.

У той жа дзень Рубцоў абскардзіў адмову ў судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Юрый Рубцоў, які зараз адбывае пакаранне на так званай “хіміі” ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, праз суд спрабаваў спагнаць з раённнага суддзі Кірыла Палулеха 18 сярэднямесячных заробкаў маральнай шкоды.  

“Служыцель Феміды судзіў мяне ад імя Рэспублікі Беларусь у той час, калі я знаходзіўся да пояса голым, тым самым ён праявіў да мяне, як да чалавека, непавагу. Дзеянні суддзі пры выкананні службовых абавязкаў зняважылі маю чалавечую годнасць, прымусілі адчуць перад дзяржаўнымі сімваламі, а менавіта гербам і сцягам, прыніжэнне і сорам, а таксама бездапаможнасць і безабароннасць перад свавольствам і ўседазволенасцю чыноўніка, апранутага ў судзейскую мантыю. Я быў пастаўлены ва ўмовы адчаю і безвыходнасці, бо быў вымушаны стаяць перад судом, перад дзяржаўнымі сімваламі да поясу голым”, - матываваў прэтэнзіі да суддзі Ю. Рубцоў.

У выпадку, калі і судовая калегія адмовіць у правасуддзі, Юрась Рубцоў мае намер прайсці ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, пасля чаго плануе вынесці гэты вердыкт беларускай судовай сістэмы на разгляд у Камітэт ААН па правах чалавека.

Грамадскі актывіст з Гомеля Юры Рубцоў асуджаны на 1,5 года "хіміі" за абразу суддзі Савецкага раённага суда Кірылы Палулеха, які пагадзіўся судзіць Рубцова напаўаголенага. З канца 2014 Юры Рубцоў адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства