viasna on patreon

Салігорск: БХК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне

2015 2015-03-23T10:35:33+0300 2015-03-23T10:35:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Вынікі грамадскага маніторынгу будуць накіраваныя ў органы ўлады мясцовага і нацыянальнага ўзроўняў, у тым ліку кіраўніку краіны.

Каардынатарам праекту выступае вядомы салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка.

- Праца над дакладам была распачата амаль год назад. Першая стадыя маніторынгу - вывучэнне адпаведнай прававой базы - была скончана яшчэ ў мінулым годзе. У гэтым годзе пры падтрымцы салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” мы завяршылі так бы мовіць палявыя працы. Абышлі вызначаныя ўстановы гораду, сабралі факталагічны матэрыял, - тлумачыць праваабаронца. - Цяпер праца ўвайшла ў фінальную стадыю. Гэта сістэматызацыя сабранага матэрыяла, аналіз атрыманых дадзеных і выпрацоўка рэкамендацый уладам па змяненні сітуацыі. Не хацелася б загадваць, але плануем у бліжэйшыя тыдні перадаць усім зацікаўленым бакам гатовы даклад.

Прадстаўнікі БХК заяўляюць, што даклад будзе прадстаўлены для азнаямлення ў Адміністрацыю Прэзідэнта, абедзвюм палатам Нацыянальнага Сходу, профільным міністэрствам, старшыням Мінскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў, старшыням Салігорскага райвыканкама і мясцовага Савета дэпутатаў. Ужо традыцыйна даклад атрымаюць грамадскія арганізацыі і бібліятэкі раёну. Таксама кожны жадаючы зможа азнаёміцца з вынікамі маніторынгу на афіцыйным сайце БХК.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства