viasna on patreon

Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Жодзіне (відэа)

2015 2015-03-22T12:05:16+0300 2015-03-23T13:50:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-bialiacki-2.jpg
Сустрэча з Алесем Бяляцкім  21 сакавіка ў Жодзіне.

Сустрэча з Алесем Бяляцкім 21 сакавіка ў Жодзіне.

Сустрэча з вядомым праваабаронцам, кіраўніком ПЦ “Вясна”, пісьменнікам, амніставаным палітзняволеным Алесем Бяляцкім прайшла 21 сакавіка ў Жодзіне.

Алесь Бяляцкі распавёў жодзінцам пра тое, як ён пачаў сваю пісьменніцкую творчасць з-за кратаў у Жодзінскай турме №8, у якой напісаў першыя свае два творы ў няволі. Падчас сутрэчы ўзнімаліся розныя пытанні. На іх гучалі ясныя і шчырыя адказы. Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кнігу аўтара "Іртутнае срэбра жыцця". Кожнаму, хто асабіста звярнуўся да праваабаронцы, кніжкі былі падпісаныя самім аўтарам. У дар Жодзінскай гарадской бібліятэцы таксама было перададзена некалькі экзэмпляраў літаратурных твораў пісьменніка. Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы аднавілі сваё сяброўства ў ТБМ імя Ф.Скарыны праз запаўненне анкетаў і напісанне заяваў. Нагадаем, што Жодзінская гарадская арганізацыя 10 гадоў назад згубіла свой афіцыйны статус пасля спынення рэгістрацыі гарвыканкамам і не прызнання ім афіцыйна існуючага на той час юрыдычнага адраса ў памяшканні па пр.Ф.Скарыны ў Жодзіне.

Фота і відэа Аляксея Лапіцкага

Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Жодзіне (відэа)
Сустрэча з Алесем Бяляцкім  21 сакавіка ў Жодзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства