viasna on patreon

Баранавіцкі актывіст толькі ў сакавіку выпадкова даведаўся, што яго судзілі яшчэ ў студзені

2015 2015-03-21T15:53:13+0300 2015-03-21T15:53:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshyk-aliaksandr-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прававы інспектар прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык з адказу Нясвіжскай пракуратуры толькі цяпер даведаўся, што яго аштрафавалі на 3 базавыя велічыні яшчэ 12 студзеня 2015 года. Да паведамлення пракуратуры прафсаюзны актывіст аб рашэнні Нясвіжскага суда нічога не ведаў.

Нагадаем, што напрыканцы 2014 года пасля таго, як Аляксандр Вайцешык папрасіў у Нясвіжскай кавярні выдаць яму кнігу скаргаў і прапаноў, супрацоўнікі РАУС абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве, сцвярджаўшы, што ён нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы. Пазней суд па гэтай адміністрацыйнай справе быў перанесены з-за хваробы Аляксандра Вайцешыка. На днях прафсаюзны актывіст даведаўся, што судовае пасяджэнне ўсё ж адбылося без яго ўдзелу.

– Амаль тры дні я правёў у Нясвіжскім ізалятары часовага ўтрымання па ілжываму абвінавачанні. У камеры было вельмі холадна і я моцна захварэў. Менавіта па гэтай прычыне суд перанеслі на больш позні час. І вось толькі цяпер я даведаўся з ліста нясвіжскага пракурора, што мяне аштрафавалі на 3 базавыя велічыні яшчэ 12 студзеня, – паведаміў Аляксандр Вайцешык.

Прафсаюзна актывіст катэгарычна нязгодны з такім рашэннем і мае намер абскарджваць яго ў вышэйстаячым судовым органе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства