У Гродна працягваецца ціск на незалежных журналістаў
https://spring96.org/be/news/76241
2015
2015-03-18T11:01:34+0300
2015-03-18T11:01:34+0300
2015-03-18T11:01:34+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія сябры БАЖ Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч былі выкліканы ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай, дзе ў журналістаў былі ўзяты тлумачэнні адносна матэрыялу, які быў паказаны на тэлеканале “Белсат”. Сюжэт датычыў адкрыцця выставы ў музеі гісторыі рэлігіі. Праверку паводле факту з’яўлення гэтага сюжэту ініцыяваў КДБ. Да 27-га сакавіка міліцыя павінна правесці і скончыць праверку на прадмет правапарушэння. Не выключаецца ўзбуджэнне адміністрацыйныя справы паводле артыкулу за незаконны выраб інфармацыйных матэрыялаў.
Гродзенскія праваабаронцы звязваюць такі ціск на незалежных журналістаў з сістэмным знішчэннем незалежных медый у рэгіёне.