viasna on patreon

Следства па справе Міхаіла Жамчужнага працягнута да 19 красавіка

2015 2015-03-17T12:52:16+0300 2015-03-17T12:52:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zamchuzny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформ інавэйшн» Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА. Супраць яго высунуты цэлы шэраг абвінавачанняў. З ім лістуецца віцебская актывістка, каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец. Яна распавяла, што следства па справе Жамчужнага працягнута да 19 красавіка:

"Раней Міхаіл пісаў, што суд над ім, верагодна, пачнецца ўжо ў студзені. Аднак у апошнім лісце ён піша, што Генеральны пракурор працягнуў тэрмін следства да 19 красавіка. Адпаведна, суд будзе не раней як ў траўні, а то і ў чэрвені. Іншай інфармацыі ў лісце амаль што няма, апрача хіба таго, што адміністрацыя часта забірае ягоныя лісты на волю, і яму даюць распісацца за гэта ў адпаведных дакументах. Яшчэ Міхаіл Жамчужны піша, што яму ўдалося адправіць адкрыты ліст да прэзідэнта праз "Народную волю", але пра далейшы лёс гэта ліста таксама нічога невядома".

Пра арышт Міхаіла Жамчужнага ў жніўні мінулага году паведамлялася на сайце інфармацыйна-асветніцкай ўстановы «Платформ інавэйшн».

"Колішні дацэнт Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, вынаходнік, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак, быў арыштаваны неўзабаве пасля працэсу над дырэктарам «Платформы» Андрэем Бандарэнкам. Аднак пра арышт стала вядома толькі праз некалькі месяцаў, недзе напрыканцы кастрычніка. У «Платформу» гэтыя звесткі прыйшлі ад ужо асуджанага на той момант Бандарэнкі. Той нібыта перадаў, што да яго (Бандарэнкі) на «Валадарку» адмыслова прыязджалі паразмаўляць ці то з Віцебскага следчага камітэта, ці то з КДБ. Адвакат, на якога выйшлі праваабаронцы "Платформы", падрабязнасці справы Жамчужнага тлумачыць адмовіўся ў сувязі з падпіскай аб неразгалошванні,-- паведамляе Радыё Свабода. – Міхаіл Жамчужны абвінавачваецца паводле некалькіх вельмі сур’ёзных артыкулаў КК Беларусі — арт.376 (ч.1, ч.2), арт.375 (ч.1), арт.431 (ч.1, ч.2). Гэта наўмыснае выдаванне службовых сакрэтаў, незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама даванне хабару".

За кратамі Міхаіл Жамчужны ўжо другі раз: з 2007 па 2012 гады ён адбываў пакаранне паводле эканамічнай справы, ініцыяванай супраць яго ў час працы ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Пасля вызвалення ён выйшаў на актывістаў «Платформы» і выказаў жаданне з імі супрацоўнічаць.

Не выключана, што судовы працэс ад Міхаілам жамчужным можа быць закрытым – з улікам спецыфікі абвінавачанняў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства