viasna on patreon

Затрымалі карэспандэнтку Радыё "Свабода"

2015 2015-03-17T12:30:25+0300 2015-03-17T13:57:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radyjo_svaboda.jpg

Ля гандлёвага цэнтру «Экспабел» затрымалі карэспандэнтку Свабоды Галіну Абакунчык.

Сёньня ў будынку комплексу з прадпрымальнікамі сустракаецца Аляксандар Лукашэнка.

Журналістка доўга не выходзіла на сувязь. Урэшце нам удалося зь ёй зьвязацца, калі яе пасадзілі ў міліцэйскую машыну «дзеля высьвятленьня асобы». Пасьля гэтага яе перавялі ў аддзел унутраных спраў, што на тэрыторыі рынку.

Галіна Абакунчык мелася выканаць рэдакцыйнае заданьне — апытаць прадпрымальнікаў пра тое, якія надзённыя праблемы іх хвалююць на гэты момант і якое пытаньне яны б хацелі задаць кіраўніку краіны.

Служба аховы вывела журналістку за тэрыторыю рынку і перадала асобам у цывільным, якія, у сваю чаргу, адвялі яе ў мікрааўтобус, дзе іншыя супрацоўнікі спэцслужбаў праверылі дакумэнты і цягам гадзіны высьвятлялі яе асобу праз «базу дадзеных». Пры гэтым яны не тлумачылі прычыну праверкі і нават адмаўлялі сам факт затрыманьня, тлумачачы працэдуру «размоваю» і сваімі «службовымі абавязкамі».

Пры гэтым супрацоўнікі спэцслужбаў паводзілі сябе ветліва і карэктна. Пасьля праверкі «па базе» адзін з супрацоўнікаў паведаміў карэспандэнтцы, што яна можа быць вольнай, але дадаў, што мае заданьне суправаджаць яе на тэрыторыі рынку. Гэтак давёў да бліжэйшага маршрутнага таксі і дачакаўся, каб аўтамабіль з журналісткаю пакінуў комплекс «Экспабел».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства