viasna on patreon

Светлагорск: міліцыя не знайшла асоб, якія пагражалі актывісту Юрыю Ляшэнку

2015 2015-03-15T07:56:55+0300 2015-03-15T07:56:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liashenka-jury-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Ляшэнка.

Юры Ляшэнка.

Светлагорская міліцыя на неаднаразовыя звароты ў РАУС грамадскага актывіста, інваліда першай групы Юрыя Ляшэнкі адказвае аднатыпна: вінаватых асоб знайсці не ўдалося. Так, яшчэ ў жніўні 2014 года невядомыя ўсунулі ў дзверы кватэры, дзе жыве грамадскі актывіст, цыдулку з пагрозамі. Вінаватых міліцыя не знайшла. Потым і восенню 2014 года, і ўжо ў студзені 2015 Юрыю Ляшэнку паступалі пагрозы на электронную скрынку. Потым нехта невядомы пашкодзіў колы аўтамабіля жыхара Светлагорска, і ён ледзь не трапіў у ДТЗ. І зноў былі накіраваныя звароты ў міліцыю і пракуратуру.

Ужо ў сакавіку Юрый Ляшэнка атрымаў адказ з мясцовага РАУС наконт пагроз па электроннай пошце. «Устанавіць дадзеную асобу не прадставілася магчымым, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіць», - адпісалася мясцовая міліцыя.

Іншыя адказы з РАУС наконт пагроз былі такімі: «Фактаў, якія ўказвалі б на дзеянні, накіраваныя на замах на ваша жыццё, не ўстаноўлена. Асоба, якая даслала вам пагрозы, не рабіла ніякіх рэальных дзеянняў для выканання сваіх пагроз».

Наконт жа пашкоджання аўтамабіля міліцыя адказала, што згодна ПДР, кіроўца павінен сачыць за станам транспартнага сродку.

Юрый Ляшэнка абураны бяздзеяннем міліцыі і збіраецца абскарджваць дадзеныя пастановы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства