viasna on patreon

У Віцебску прызналі парушэнне Закону аб мовах чыноўніцай

2015 2015-03-13T08:53:38+0300 2015-03-13T08:53:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel-mova-u.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скаргу на службовую асобу ў Віцебскі гарвыканкам падавалі сябры КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, Пятро Сарапеня і Алег Емяльянаў. Намесніца старшыні адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Вольга Гурчанка адказала на іх заяўку на пікет, складзеную па-беларуску, на расейскай мове. Гэткім чынам, на думку скаржнікаў, чыноўніца парушыла Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, які патрабуе ад службоўцаў адказваць на мове звароту.

Адказ на скаргу падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Дзьмітры Шэрыкаў. Згодна з гэтым адказам, Гурчанка згаданы закон не парушыла. Маўляў, парадак падачы і разгляду заявак на правядзенне масавых мерапрыемстваў рэгулюецца Законам аб масавых мерапрыемствах, а Закон аб зваротах грамадзян не тычыцца тых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі вызначаны адмысловы парадак іх падачы і разгляду.

Тым ня менш гарвыканкам прызнаў, што чыноўніца парушыла іншы закон – аб мовах: «Артыкулам 5 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” гарантавана права грамадзян атрымліваць адказ на зварот на мове звароту. За парушэнне артыкулу 5 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” у дачыненні да намесніка кіраўніка Першамайскага раёну г. Віцебску Гурчанкі В.В. будуць прыменены меры дысцыплінарнага характару».

Што гэта за «меры дысцыплінарнага характару» – намеснік кіраўніка Віцебскага гарвыканкаму не ўдакладніў.

"Віцебская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства