viasna on patreon

Прайшло першае судовае пасяджэнне па справе аб ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтру

2015 2015-03-11T09:08:03+0300 2015-03-11T09:08:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mahilou_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

10 сакавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда пачала разгляд пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".

Як указана ў пазове, які падпісаў загадчык галоўнага ўпраўлення юстыцыі Аляксандр Маймусаў, ГА "МПЦ", ажыццяўляючы дзейнасць, парушыла заканадаўства - не прадаставіла ўва ўпраўленне юстыцыі дакументы, якія неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі змены юрыдычнага адрасу, што ўнесены ў Статут арганізацыі. Як сцвярджаецца ў пазове, ГА "МПЦ" з 5 снежня 2014 г. не размяшчалася па адрасе, які ўказаны ў ягоным Статуце, паколькі дамова арэнды была разарваная арэндадаўцам "у аднабаковым парадку". Такім чынам, ГА МПЦ фактычна з 05.12.2014 г. не мела памяшкання для размяшчэння свайго кіруючага органа, а ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі не былі прадастаўленыя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі новага адрасу.

8 студзеня 2015 г. ГА "МПЦ" атрымала пісьмовае папярэджанне. Праваабаронцы, згодна яму, меліся ў месячны тэрмін прыняць неабходныя меры па ўстараненні ўказаных парушэнняў.

Падчас папярэдняга судовага пасяджэння, якое прайшло пад старшынством суддзі Аляксандра Раманава,былі разгледжаныя хадайніцтвы бакоў і высветленыя іх пазіцыі. Дырэктар МПЦ Уладзімір Краўчанка, які выступаў у судзе ў якасці прадстаўніка адказчыка, пазоў не прызнаў. Было адхіленае хадайніцтва адзказчыка аб выкліку ў суд сведкаў, якія маглі б падцвердзіць факты ціску ўладаў на арэндадаўцу, ў выніку якога дамова арэнды была разарваная.

Разгляд справы па сутнасці пачнецца ў судзе 17-га сакавіка.

МПЦ неаднойчы атрымліваў папярэджанні праз праблемы з юрыдычным адрасам. Увосень упраўленне юстыцыі спрабавала праз суд прыпыніць дзейнасць арганізацыі, але праваабаронцам тады ўдалося вырашыцьпраблему: яны заключылі дамову арэнды, якая і была неўзабаве разарваная арэндадаўцам.

Праваабаронцы неаднойчы заяўлялі пра ціск з боку ўладаў на прадпрымальнікаў, якія наважваліся прадастаўляць свае памяшканні для размяшчэння кіручых ворганаў арганізацыі.

ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" - адзіная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі, дзейнічае з 1998 г.

Разгляд справы будзе працягнуты 17 сакавіка а 14-30 у Магілёўскім абласным судзе.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства