viasna on patreon

Гродна: прадстаўнікі ПБНФ спрабуюць прабіць чыноўніцкую “сцяну” на Дзень Волі

2015 2015-03-10T20:19:41+0300 2015-03-10T20:19:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ падалі дзве заяўкі ў мясцовы гарвыканкам на правядзенне Дня Волі. Адна заяўка пададзена на правядзенне інфармацыйнага пікету непасрэдна 25 сакавіка ў цэнтральным гарадскім парку імя Жылібера. Другая заяўка пададзена на пікет 22 сакавіка ў больш аддаленым Каложскім парку. Абедзве заяўкі падпісаныя старшынём гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым.

У Гродна ўжо больш дзесяці гадоў ніхто з прадстаўнікоў грамадска-палітычных рухаў не можа атрымаць права на правядзенне нейкай публічнай акцыі. Тых жа актывістаў, якія спрабуюць нешта правесці, апошнія гады затрымліваюць і караюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства