viasna on patreon

Брэст: прадстаўнікі грамадскасці вінавацяць мясцовую міліцыю ў распальванні міжнацыянальнай варожасці

2015 2015-03-08T09:59:51+0300 2015-03-08T09:59:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cygane.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайту Lenta.ru

Фота з сайту Lenta.ru

Падставай для абурэння з’явіўся прэс-рэліз аддзела крымінальнага вышуку Брэсцкага РАУС, які меў назву “Этнічная злачыннасць, ці як засцерагчы сябе ад замахаў”.

У паведамленні гаворыцца, што “нягледзячы на шматлікія заклікі ў СМІ аб неабходнасці пільнага рэагавання на старонніх асоб, у прыватнасці - на асоб цыганскай нацыянальнасці, выпадкі здзяйснення такімі асобамі крадзяжоў, рабаванняў і махлярстваў у дачыненні да грамадзян маюць месца”.

Паводле слоў супрацоўнікаў Брэсцкага аддзелу ўнутранных спраў, асобы цыганскай нацыянальнасці іншым часам прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі, што дае ім магчымасць трапляць у дом, дзе знаходзяцца пажылыя людзі, і займацца злачыннымі дзеяннямі - выкрадаць грошы, каштоўныя вырабы і рэчы. У прэс-рэлізе таксама ўтрымліваецца заклік пазбягаць кантактаў з асобамі цыганскай нацыянальнасці, якія займаюцца рознічным гандлем, бо, як сцвярджаюць міліцыянты, былі “неаднаразовыя выпадкі падману пакупнікоў, калі за тавар выплочваецца сума, што ў некалькі разоў перавышае рэальны кошт”.

Афіцыйнае паведамленне праваахоўных органаў з падобным зместам здзівіла шмат каго з жыхароў Брэста, якія ўбачылі ў прэс-рэлізе элементы распальвання міжнацыянальнай варожасці. У хуткім часе зварот з просьбай правесці праверку па факту з’яўлення гэтага паведамлення мяркуецца накіраваць у пракуратуру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства