viasna on patreon

Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні

2015 2015-03-03T23:01:00+0300 2015-03-03T16:12:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuchnia-es.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і старшыня Міжнароднага кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і старшыня Міжнароднага кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека. У абмеркаванні ўдзельнічаюць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і старшыня Міжнароднага кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

26 лютага Ленінскім райсудом Магілёва да дадатковага году зняволення быў асуджаны палітвязень Мікалай Дзядок. Гэта адбылося на фоне візітаў у Беларусь высокапастаўленых еўрапейскіх прадстаўнікоў Андрэа Рыгоні, Сандры Калніеце і Хельгі Шмід.  Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы. Упершыню за шмат гадоў беларускія ўлады атрымалі афіцыйнае запрашэнне на саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца 22 траўня ў Рызе.

Ці паўплываюць гэтыя палітычныя працэсы на беларускае грамадства, на сітуацыю з правамі чалавека і наяўнасць палітвязняў? 

Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства