viasna on patreon

Міхась Кукабака: Хто і што будзе расследаваць ў краіне беззаконня?

2015 2015-03-02T16:04:44+0300 2015-03-02T16:07:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kukabaka--01.03.2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхась Кукабака на жалобным маршы памяці Барыса Нямцова ў Маскве 1 сакавіка 2015

Міхась Кукабака на жалобным маршы памяці Барыса Нямцова ў Маскве 1 сакавіка 2015

Вядомы беларускі дысідэнт, які пражывае ў Маскве, падзяліўся з праваабаронцамі "Вясны" сваім меркаваннем адносна забойства расійскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

У гэтым злачынстве Міхась Кукабака вінаваціць прэзідэнта Пуціна, які, на яго думку, жадаў пазбавіцца ад "таленавітага крытыка рэжыму". "Загадзя ствараўся вакол яго варожы фон для маскіроўкі планаванага замаху. Пагрозы ад "невядомых" у інтэрнэце, абразлівыя лозунгі псеўда-грамадскіх арганізацый, дыфамацыя ў прэсе. Усё гэта мела на мэце стварыць у публікі меркаванне пра нібыта шматлікасць ворагаў у Нямцова", - піша ён, выказваючы нявер’е ў тое, што забойства палітыка будзе эфектыўна расследавана.

"Гучыць банальна. Забіты... забіты... забіты. Колькі разоў гэтае слова паўтаралася ў краіне цягам апошніх 16 гадоў? І ні разу ў сучаснай Расіі не знаходзілі заказчыка значных злачынстваў... Хто і што будзе шукаць і расследаваць у краіне, дзе няма Закону?!"- разважае Міхась Ігнатавіч.

На яго думку, дзейснай зброяй супраць бясчынстваў расійскага прэзідэнта, "які падмяў пад сябе ўсё і ўся", сёння можа быць "забарона на ўезд у краіны Еўрасаюза і ЗША не толькі Пуціну, але і ўсім ягоным чыноўнікам і "дэпутатам" усіх узроўняў. І вядома, максімальна магчымыя эканамічныя санкцыі, уключаючы адключэнне Крамля ад міжнароднай сістэмы банкаўскіх аперацый (SWIFT). Таксама патрэбныя неабмежаваныя пастаўкі зброі Украіне для належнага супраціву агрэсару".  

Што да забойства апазыцыйнага палітыка, то, па словах Міхася Кукабакі, учыненае злачынства настолькі цынічнае, што ён не мог не адрэагаваць. 1 сакавіка ў Маскве беларускі дысідэнт разам з дзесяткамі тысячаў неабыякавых людзей выйшаў на жалобны марш у памяць пра Барыса Нямцова. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства