viasna on patreon

Зняволеным на “хіміі” ў Купліне паднялі аплаты

2015 2015-03-02T14:20:59+0300 2015-03-02T14:20:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_jury.jpg
Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Зняволеныя спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну сёлета павінны будуць плаціць за ложка-месца амаль 300 тысяч рублёў у месяц. Раней гэта сума была ўтрая меншай.

Зняволеных абурыла не толькі сума падвышэння аплаты, але і тлумачэнне кіраўніцтва папраўчай установы аб прычыне падвышэння коштаў,  – кажа палітычны вязень Юрый Рубцоў:

- Вельмі смешна чуць тлумачэнні супрацоўнікаў спецкамендатуры, якія кажуць, што ў гэтым інтэрнаце павінна жыць 300 чалавек. А зараз тут жывуць 100 чалавек, і то паветра не хапае ў гэтых памяшканнях. То я не ведаю, дзе б яны гэтыя 300 чалавек размясцілі.

Паводле Рубцова, кошты за ложка-месца  вызначае Міністэрства ўнутраных спраў і Дэпартамент выканання пакаранняў.  Якімі крытэрамі яны карыстаюцца – невядома. У лютым месяцы папярэднім днём налічана аплата за студзень.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства