viasna on patreon

Алеся Макаева затрымала міліцыя, адбыўся суд (абноўлена)

2015 2015-03-02T19:49:00+0300 2015-03-03T08:39:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

Прадпрымальніку Алесю Макаеву ў 11-30 патэлефанаваў невядомы і настойліва дапытваўся, дзе ён пражывае. Пра гэта паведаміла жонка прадпрымальніка Юля Сцяпанава. Верагодна, тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які жадае альбо сустрэцца з прадпрымальнікам, альбо даставіць яго ў суд.

Праз некаторы час, калі Алесь Макаеў выйшаў з дому, каб схадзіць у гастраном, яго сустрэлі супрацоўнікі міліцыі і пасадзілі ў аўтамабіль. Зараз затрыманага адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна г.Мінска.

Макаева даставілі ў суд Цэнтральнага раёна Менска. Пратакол складзены за парушэнне часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейснены на працягу года паўторна).  Адміністрацыйную справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Заяўлена хадайніцтва аб накіраванні матэрыялаў справы на дапрацоўку. У судзе аб'яўлены перапынак. В. Шабуня выдаткавала 15 хвілін супрацоўнікам РУУС на "перапіску" дакументаў.

Вынесена судовае рашэнне - штраф 50 базавых велічынь (9 млн рублёў).

Нагадаем, 1 сакавіка адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі на рынку «Ждановічы».

Там у яго былі ўзятыя тлумачэнні наконт таго, што ён рабіў у цэнтры «Мір моды», дзе гандляры абмяркоўвалі далейшую сітуацыю. Макаева адпусцілі, але позву ў суд абяцалі выслаць заўтра. 

Радыё “Свабода” паведаміла, што дапытвалі Алеся Макаева начальнік РУУС Цэнтральнага раёну Менска Артур Шахлай,а таксама следчыя ды іншыя міліцэйскія чыноўнікі. У панядзелак будзе абвешчана, якая мера спагнання пагражае прадпрымальніку. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства