viasna on patreon

Супрацоўніка “КП в Беларуси” затрымалі за фатаграфаванне Акадэміі навук і чатыры гадзіны пратрымалі ў міліцыі

2015 2015-02-27T11:57:01+0300 2015-02-27T11:57:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

Міліцыянтаў выклікаў ахоўнік будынку, які заявіў пра забарону фатаграфавання і забраў у Дзмітрыя Ласько пашпарт.

 

Інцыдэнт адбыўся а 20-й гадзіне 26 лютага. Супрацоўнік “Комсомольская правда в Беларуси” збіраўся сфатаграфаваць новую падсветку будынку прэзідыума Акадэміі навук на праспекце Незалежнасці ў Мінску, але быў затрыманы ахоўнікам будынку.

– Ахоўнік заявіў, што фатаграфаванне адміністрацыйнага будынку забаронена, і папрасіў прад’явіць дакументы. Я прад’явіў яму пашпарт, які ён адразу забраў сабе і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты, што з’явіліся на месцы праз колькі хвілінаў, пацвердзілі забарону на фатаграфаванне, пасадзілі мяне ў службовую машыну і даставілі ў аддзяленне, – распавёў Дзмітрый Ласько прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Дзмітрыя Ласько адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі да поўначы. Па словах супрацоўніка газеты, міліцыянты вельмі пільна разглядалі ўсе фотаздымкі з фотаапарата, цікавіліся прафесійнай дзейнасцю і склалі пратакол апытання.

– Міліцыянты спасылаліся на нейкую пастанову міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 25 лютага 2015 года, паводле якога нібыта забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Спачатку яны хацелі забраць у мяне усе флэш-карты з фотаапарата, але потым вырашылі гэтага не рабіць. Вызвалілі мяне апоўначы, – дадаў Дзмітрый Ласько.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства