viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: "Вызвалення палітвязняў чакаць не прыходзіцца"

2015 2015-02-26T18:53:34+0300 2015-02-27T14:31:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-nn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў вынікі судовага працэсу па справе Мікалая Дзядка, які скончыўся сёння ў Магілёўскай турме.

"Мы адназначна прызнаем вынесенае рашэнне ў дачыненні да Мікалая Дзядка палітычна матываваным. Бачна, што асудзілі яго за тыя дысцыплінарныя спагнанні, якія былі накладзеныя на яго значна раней. Асаблівы цынізм заключаецца ў тым, што судовае паседжанне адбывалася літаральна за лічаныя дні да сканчэння тэрміну зняволення палітвязня. Увогуле, наяўнасць арт. 411 у Крымінальным кодэксе недапушчальна, таму што дае магчымасць адміністрацыі месцаў зняволення выкарыстоўваць яго выбарачным чынам у дачыненні да тых, кім адміністрацыя незадаволена.
Шкада, што беларускія ўлады не прыслухаліся да меркаванняў праваабаронцаў. Такім чынам яны дэманструюць сваё стаўленне да пытання палітзняволеных у Беларусі і відавочна не збіраюцца змяняць сваёй пазіцыі. Ніякіх вызваленняў палітзняволеных чакаць не прыходзіцца", - сказаў праваабаронца.

Нагадаем, судовы працэсс над Мікалаем Дзядком праходзіў 25 і 26 лютага на тэрыторыі Магілёўскай турмы №4. Яму інкрымінавалі 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма.
Суддзя Ленінскага суду Магілёва Ігар Шведаў вынес прысуд М.Дзядку за парушэнне арт. 411 Крымінальнага кодэкса - адзін год зняволення. Яшчэ 3 дні палітвязень адбудзе ў турме з першапачатковага тэрміну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства