viasna on patreon

26 лютага Мініфармацыі атрымае права зачыняць сайты за трое сутак

2015 2015-02-25T11:15:46+0300 2015-02-25T11:15:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet_off.jpg

Ад 26 лютага набывае моц "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт". Дакумент прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.

У дакуменце прапісаны парадк таго, як улады будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў ці іх частак. Пасля таго, як чыноўнікі прымуць рашэнне пра закрыццё доступу да сайту, Мініфармацыі на працягу трох дзён паведамляе пра гэта ў Дзяржінспекцыю па электрасувязі і ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу, калі ён размешчаны ў нацыянальным сегменце інтэрнэту.

Калі чыноўнікі высветляць, што для доступу да закрытых сайтаў выкарыстоўваюцца ананімайзеры і праграмы кшталту Tor, яны дададуць ідэнтыфікатары гэтых сайтаў у спіс абмежаванага доступу.

Уладальнік сайта мае права звярнуцца ў Мінінфарм, каб аднавіць доступ да свайго рэсурсу. Цягам месяца чыноўнікі могуць разглядаць гэтае рашэнне. Пры станоўчым выніку яны за тры дні павінны даслаць яго ў Дзяржінспекцыю па электрасувязі і ўладальніку рэсурсу. А пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны аднавіць доступ да рэсурса цягам сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства