Бабруйчане віншуюць Яўгена Васьковіча з Днём народзінаў
Падтрымка Яўгена Васьковіча віншавальнымі лістамі, якую распачала бабруйская актывістка Галіна Смірнова, перакрочыла межы Беларусі.
-Я паўсюль агітую неабыякавых людзей падтрымліваць Жэньку, бо ён яшчэ такі малады, і яму патрэбна ведаць, што яго тут чакаюць і любяць, - кажа Галіна Смірнова. - Людзі падпісваюць віншавальныя паштоўкі цэнтралізавана і паасобку. Дакладна ведаю, што да яго ўжо паляцелі паштоўкі з Львова і Кіева, з Нарвегіі. Хацелася б, каб гэта падтрымка была пастаяннай. Бо неабавязкова прывязваць лісты да нейкіх святаў і датаў, трэба пісаць яму пастаянна. Прыемна, што бабруйчане таксама з ахвотай адгукаюцца на прапановы падпісаць паштоўкі, бо гэта Жэнькіны землякі, ім ён заўсёды рады.
26 лютага Яўгену Васьковічу споўніцца 25 гадоў. Чатыры з іх ён правёў у няволі. Напісаць ліст Яўгену можна на адрас: 212013, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ПК № 15, атрад №13.