viasna on patreon

У Азербайджане праваабаронцу Арыфа Юнуса суд пакінуў пад вартай

2015 2015-02-24T14:25:06+0300 2015-02-24T14:54:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/junus_arif.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арыф Юнус, старшыня аддзела канфлікталогіі Інстытута міру і дэмакратыі (Азербайджан)

Арыф Юнус, старшыня аддзела канфлікталогіі Інстытута міру і дэмакратыі (Азербайджан)

Тэрмін утрымання пад вартай супрацоўніка Інстытута миру і дэмакратыі Арыфа Юнуса, які абвінавачваецца ў Азербайджане ў здрадзе дзяржаве, падоўжаны на пяць месяцаў. Абарона Юнуса лічыць падобнае рашэнне неабгрунтаваным.

Разгляд пытання аб падаўжэнні арышту Арыфа Юнуса адбыўся 23 лютага ў Насімінскім раённым судзе Баку, пра што інтэрнэт-выданню "Каўказскі вузел" паведаміў яго адвакат. На думку абаронцы, ніякай неабходнасці ў далейшым утрыманні Юнуса пад вартай няма, бо ніякіх следчых дзеянняў у дачыненні да яго не праводзіцца.

"Вызваленне Арыфа Юнуса з-пад варты важна таксама з пункту гледжання стану яго здароўя. З пачатку вытворчасці гэтай крымінальнай справы, калі яшчэ знаходзіўся на волі, Арыф Юнус двойчы пераносіў гіпертанічны крыз, і праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай застаюцца. На здароўі негатыўна адбіваецца і занепакоеннасць Арыфа Юнуса здароўем яго жонкі", - сказаў Аўган Мамедаў.

Суд довадаў абароны не пачуў і пакінуў Юнуса пад вартай да 5 жніўня, працягнуў адвакат. Абарона мае намер абскардзіць рашэнне суда, падкрэсліў ён.

Нагадаем, што азербайджанскія праваабаронцы Арыф Юнус і яго жонка Лэйла Юнус, дырэктар Інстытута міру і дэмакратыі, абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах і здрадзе радзіме. Праваабаронцы віну не прызнаюць, а іх пераслед падвяргаецца рэзкай крытыцы з боку прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства