viasna on patreon

Папярэджанне аб недапушчальнасці экстрэмізму суд палічыў неабгрунтаваным

2015 2015-02-24T13:13:19+0300 2015-02-24T20:18:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лютага ў судзе Першамайскага раёна Мінска разглядалася скарга ўдзельніка разагнанага ў студзені панк-канцэрту ў мінскім клубе "Піраты", якога ўчастковы міліцыянер прэвентыўна папярэдзіў аб недапушчальнасці парушэння артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.   

Адзначым, гэта толькі адзін з выпадкаў такіх прэвентыўных папярэджанняў, што сталі вядомыя праваабаронцам пасля студзеньскай аблавы на панк-канцэрт у мінскім клубе “Піраты” і арышт некаторых яго ўдзельнікаў.

Паколькі, паводле таго ж артыкула 10 закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму, афіцыйнае папярэджанне аб’яўляецца грамадзянам толькі “пры выяўленні прыкметаў падрыхтоўкі да здзяйснення імі дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона”, то адзін з атрымаўшых прэвентыўнае папярэджанне скарыстаўся сваім законным правам і абскардзіў яго праз суд.

Суддзя Наталля Пятух, разгледзеўшы гэтую скаргу, прызнала папярэджанне міліцыі неабгрунтаваным і пастанавіла адмяніць яго. Гэтая судовая пастанова пацвярджае меркаванне праваабаронцаў аб тым, што ў супрацоўнікаў міліцыі не было ніякіх падставаў, каб падазраваць асобаў, якія раней не прыцягваліся да адказнасці за “экстрэмізм”, у здзяйсненні ў будучым імі такіх дзеянняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства