viasna on patreon

Алесь Бяляцкі па запрашэнні Amnesty International наведвае Італію

2015 2015-02-24T11:27:18+0300 2015-02-24T12:58:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-amnesty-rym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі ў офісе рымскага аддзялення Amnesty International. 23 лютага 2015

Алесь Бяляцкі ў офісе рымскага аддзялення Amnesty International. 23 лютага 2015

З 23 па 27 лютага актывісты італьянскіх секцыяў Amnesty International у Рыме, Палерма, Сіракузе ды Мілане арганізуюць сустрэчы рознага ўзроўню з беларускім праваабаронцам – ад прадстаўнікоў МЗС да студэнцкай моладзі.

Увечары 23 лютага Алесь Бяляцкі пазнаёміўся з рымскімі сябрамі арганізацыі. У гэтай сустрэчы бралі ўдзел прэзідэнт і дырэктар нацыянальнага аддзялення Amnesty. Праваабаронца і былы палітвязень, за вызваленне якога актыўна выступалі італьянскія актывісты, распавёў ім сваю гісторыю, адпаведна, і гісторыю Беларусі ў апошнія 25 гадоў. Кажучы пра свае ўражанні ад гэтай сустрэчы, Алесь адзначыў, што "рымскіх актывістаў Amnesty вельмі непакоіць и хвалюе сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі".

Варта адзначыць, што італьянскія секцыі Amnesty International, якія працуюць у названых гарадах, не першы год супрацоўнічаюць з беларускімі праваабаронцамі і даследуюць сітуацыю ў нашай краіне. У кастрычніку 2013 года, калі Алесь Бяляцкі знаходзіўся за кратамі, у Італію былі запрошаныя жонка палітвязня Наталля Пінчук і вядомы юрыст Павел Сапелка. Тады іх візіт стаў аб’ектам увагі італьянскіх медыя: пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі шырока распавядалі як у теленавінах, так і на старонках друкаваных выданняў.

Сёння старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” сустракаецца з кіраўніцай Дэпартамента па правах чалавека Міністэрства замежных справаў Італіі Джэсікай Лагана.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства