viasna on patreon

"Справы Бяляцкага": разважанні пра антысавецкасць, беларускасць ды пошукі сябе (відэа)

2015 2015-02-23T12:06:51+0300 2015-02-23T12:09:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-belsat-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі і Павел Мажэйка на Белсаце

Алесь Бяляцкі і Павел Мажэйка на Белсаце

Алесь Бяляцкі – беларус, якога не зламаў рэжым Лукашэнкі. Сведка і актыўны ўдзельнік самых важных падзей новачаснай беларускай гісторыі: антысавецкага руху, аднаўлення незалежнасці. Лідар праваабарончага руху Беларусі, палітычны зняволены.
У размове з Паўлам Мажэйкам Алесь Бяляцкі распавядае пра этапныя падзеі свайго жыцця, фармаванне нацыянальнай самасвядомасці, узгадвае як развальваўся Савецкі Саюз, першыя крокі незалежнай Беларусі, чаму памяць пра савецкі час надалей жыве ў беларусах і робіць вялізны ўплыў на сённяшнія падзеі ў нашай краіне і ў нашай частцы Еўропы.
Алесь Бяляцкі разважае над настроямі беларускага грамадства, рэальным станам інтэлектуальных і палітычных элітаў.

1. Першая частка размовы прадстаўляе пачаткі шляху Алеся Бяляцкага да беларускасці і антысавецкасці. Нараджэнне на тэрыторыі Расіі ў беларускай сям'і, вяртанне ў тагачасную савецкую Беларусь. Першае разуменне сваёй «несавецкасці» і беларускасці. Як выглядала жыццё ў Савецкім Саюзе ў 60-70 гг. мінулага стагоддзя.

2. Навучанне на філалогіі Гомельскага ўніверсітэту. Пошукі сябе, аднадумцаў і ўсведамленне сваёй беларускасці. Уласна ў гэты час адбываюцца важныя для Алеся Бяляцкага сустрэчы з асобамі, якія паўплывалі на ягоны лёс. Захапленне беларускасцю, якая становіцца сэнсам жыцця. Актыўны ўдзел у падзеях сярэдзіны і канца 80-х гадоў, якія прывялі да аднаўлення незалежнасці Беларусі.

3. Беларусь часоў Лукашэнкі, як сталася магчымым усталяванне ў цэнтры Еўропы на доўгія гады аўтарытарнай улады. Чаму беларускі народ так лёгка здаў ідэалы незалежнасці, дэмакратыі і свабоды дзеля вяртання ў «савецкае мінулае»? Як узгадвае Алесь Бяляцкі тыя часы, якія робіць высновы. Гэта таксама час масавых пратэстаў у Беларусі, афармленне праваабарончага руху, паўстанне праваабарончых арганізацыі, у тым ліку – «Вясны».

4. Праваабарончая дзейнасць Алеся Бяляцкага, ягоны арышт, судовы працэс і перажытае з гэтай нагоды. Чаму вырашыў не з'язджаць з краіны, хаця меў дзеля гэтага ўсе магчымасці. Як цяпер, пасля вызвалення, бачыць сваю ролю ў грамадскім і палітычным жыцці. Якім бачыць выбарчы 2015 год і як ацэньвае перспектывы Аляксандра Лукашэнкі.

Першая частка серыі «Справы Бяляцкага» была паказаная ў эфіры «Белсату» 21 лютага, другая частка– 22 лютага. 

 

"Справы Бяляцкага": разважанні пра антысавецкасць, беларускасць ды пошукі сябе (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства