viasna on patreon

Леанід Свецік пра адмену адміністратыўнага арышту для некаторых катэгорый хворых (відэа)

2015 2015-02-19T13:16:11+0300 2015-02-19T13:36:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik_leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Свецік

Праваабаронца Леанід Свецік

У Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь адсутнічае дакладны пералік захворванняў, пры якіх грамадзяніна нельга змяшчаць пад арышт у ізалятары часовага ўтрымання пры здзяйсненні ім адміністратыўнага правапарушэння. Між тым, такія нормы ўтрымліваюцца ў заканадаўстве многіх краін, у тым ліку Расіі і Украіны.

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся з прапановаю ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ініцыяваць адпаведныя змены ў заканадаўства і зацвердзіць пералік падобных захворванняў. Аднак атрымаў адмову: у парламенце палічылі гэта немэтазгодным. 

Праваабаронца распавядае аб тым, што існуе шэраг псіхічных засмучэнняў, дэпрэсій, а таксама іншых захворванняў, якія абвастраюцца ў замкнёнай прасторы, якою ўяўляе сабой камера ІЧУ. Таму было б слушна і гуманна пры здзяйсненні грамадзянінам правапарушэнняў і вынясенні пакарання, улічваць стан псіхічнага здароўя і не выносіць пастановы аб адміністратыўным арышце.

Зараз Леанід Свецік рыхтуе адпаведны зварот у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь 

Леанід Свецік пра адмену адміністратыўнага арышту для некаторых катэгорый хворых (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства