viasna on patreon

Бабруйск: Суддзю, якая прысудзіла тры гады "хіміі" сыну блогера Алега Жалнова, падвысілі

2015 2015-02-16T14:53:33+0300 2015-02-16T15:17:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia-mantyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзейскім корпусе адбыліся змены, якія закранулі і бабруйскую суддзю Юлію Беразюк. У ліпені мінулага году яна разглядала справу Аляксея Жалнова, сына блогера Алега Жалнова, і асудзіла маладога чалавека на тры гады папраўчай калоніі адкрытага тыпу і вялікі штраф.

Юлія Беразюк прызначана суддзёй і старшынёй суда Кіраўскага раёна, тэрмінам на пяць гадоў. Да яе гэтую пасаду займаў Аляксей Клімаў. Гэты суддзя запомніўся вынясеннем пакаранняў за маўклівыя акцыі. У красавіку 2014 года стала вядома, што яго злавілі на хабары. Ад таго часу месца старшыні суда Кіраўскага раёна было вакантным, амаль год яго займала выконваючая абавязкі Таццяна Уліціна.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства